27 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы грузінскай групы Bani hill band, а таксама ізраільскага і амерыканскага трубача Ітамара Борахава;
– у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: творы Пятра Чайкоўскага і Мікалая Рымскага-Корсакава – з рэпертуару Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
– у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
– у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» працягнем знаёмства з паэзіяй Міколы Маляўкі;
– у 8:15 – «Музыка на канале “Культура”»: слухаем запісы Ганны Герман;
– у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра канцлагер Дулаг-152 для ваеннапалонных;
– у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы французскай спявачкі Ізабэль Абрэ;
– у 10:30 – «Віртуозы»: размова з Марыяй Разумко, чыя выстава «Загадкавы свет космасу» працуе ў Мінскім планетарыі;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: арганныя творы Іагана Себасцьяна Баха і Дзітрыха Букстэхудэ;
– у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: запіс гутаркі з доктарам філалагічных навук, тэатральным крытыкам і тэатразнаўцай Таццянай Арловай з фондаў Беларускага радыё;
– у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
– у 12:30 – у перадачы «Натхнёныя музыкай» пачуеце народную артыстку Беларусі Наталлю Гайду;
– у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
– у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе паслухаць оперу «Эўрыдыка» Джуліа Качыні ў выкананні ансамбля Scherzi Musicali, у «Джазавых краявідах» чакайце запісы Джэрмэйна Джэксана 1970-х гадоў;
– у 16:15 – у праграме «Гасцінец» – узгадаем палотныя і пятроўскія песні;
– у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: прагучыць «Сага» Яна Сібеліуса;
– у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» пачуеце запісы джаз-аркестра Мікалая Мінха;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: працягваем слухаць оперу Джузэпэ Вердзі «Луіза Мілер» паводле драмы Фрыдрыха Шылера «Каварства і каханне»;
– у 20:30 – праект «Рок-альбом»: падборка кампазіцый Озі Осбарна;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Ірыны Цуканавай «Бацькоўская любоў»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Сліма Гаярда 1959 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Шчаглы» па аднайменным рамане Леаніда Левановіча. Ролі выконваюць артысты мінскіх тэатраў. Год запісу – 1966. Таксама пачуеце Санату для скрыпкі і фартэпіяна Марыса Равэля;
– у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творы кампазітараў XX стагоддзя ў выкананні брытанскага Arditti Quartet.

У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by