9 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі гурта «Eagles»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы аркестра Глена Мілера;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: мелодыі замежных кінастужак «Вестсайдская гісторыя», «Мая цудоўная лэдзі», «Кабарэ»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю кампазітара Джульерме Веранезе;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» запрашае ў Магілёў;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні Тыцыяна Ферра;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з мюзікла «Сабор Парыжскай Божай Маці» Рыкарда Качантэ;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Георга Філіпа Тэлемана;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: кніга Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях», чытае заслужаны артыст нашай краіны Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – у праграме «У свеце музыкі» прагучаць запісы Франка Карэлі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: джазавыя кампазіцыі ў выкананні трубача Лі Моргана;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госці студыі – адзін са старэйшых экскурсаводаў Беларусі Мікалай Чырскі;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: струнны квартэт №1 соль мінор Ральфа Воан-Уільямса;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: артыст Павел Зароўскі чытае аповесць Аляксандра Пушкіна «Дуброўскі»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагмент Шостай сімфоніі народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: дуэты з еўрапейскіх опер у выкананні Анжэлы Георгіў і Раберта Аланьі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы канцэрта «Camerata Salzburg», саліст – Рэно Капусон;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – герой праграмы «Музычны вечар» – амерыканскі піяніст і кампазітар Дасцін О'Халаран.

У праграме магчымы змены