- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: творчасць спявачкі Рэндзі Кроўфард;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы брытанскага скрыпача Найжэла Кенэдзі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: мелодыі гурта «Ліцэй»;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з дэбютным альбомам Дзяніса Лебядзенкі;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны жыццю і творчасці Кандрата Крапівы;
- у 07:35 і 14:05 – у праграме «Любімыя мелодыі» гучаць песні ў выкананні Ніны Сімон;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе песні з фільма Эндрыяна Лайна «9 1/2 тыдняў»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Аляксандра Бяляева «Галава прафесара Доўэля» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: музыка Энрыке Гранадаса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Ян Баршчэўскі «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». Выканаўца — заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагменты оперы Джорджа Гершвіна «Поргі і Бес»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Урбі Грына;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. У студыю завітае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Мішчанчук;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні Булата Акуджавы;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Аляксандра Пушкіна «Дуброўскі» гучыць у выкананні артыста Паўла Зароўскага;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: запісы заслужанага артыста Беларусі Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: арыі з опер Джакама Пучыні ў выкананні Ёнаса Каўфмана;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сімфанічныя творы Атарына Рэспігі, Джузэпэ Тарціні і Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка Марыса Равеля.
У праграме магчымы змены