11.09.2025
На чарговай сустрэчы ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа навуковыя супрацоўнікі, музыканты пазнаёмілі слухачоў з беларускай музыкай і вершамі, у якіх фігуруе тэма дрэў. Удзельнікі пачулі, як музычнымі сродкамі можна выказаць дадатковы сэнс твораў, як да розных дрэў ставіліся нашы продкі і як гэта адлюстравалася пасля ў культуры. Да музычнага шэпту явара з калінай прыслухалася і наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.