21 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ірландскага скрыпічнага трыа «Fidl» і эстонскай групы «Klapp»;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: старонкі рускай класікі і эстрадныя п'есы ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Барыса Райскага;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Сяргея Новіка-Пеюна;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: духоўная музыка і рускія рамансы ў выкананні  Хору Маскоўскага Свята-Данілава манастыра;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа, чым адметны гарадскі пасёлак Камарын;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы ўругвайскага спевака і кампазітара Хорхе Дрэкслера;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы» раскажа пра інсітнага разьбяра з Івянца Апалінарыя Пупко;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент сімфанічнай паэмы Рыхарда Штрауса «Жыццё героя»;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Ліставанні» з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная эпісталярнай спадчыне знакамітых творцаў. Запіс 2004 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – «Натхнёныя музыкай»: працяг размовы з салісткай Вялікага тэатра Беларусі, заслужанай артысткай нашай краіны Аксанай Волкавай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць канцэрты Тамаза Альбіноні для габояў з аркестрам, у «Джазавых краявідах» пазнаёмімся з амерыканскай соул-спявачкай Рабэртай Флэк;
- у 16:15 – праект «Гасцінец» прысвечаны Генадзю Цітовічу і створанаму ім хору;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: фрагмент Фартэпіяннага канцэрта народнага артыста СССР Барыса Чайкоўскага;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Том Джонс;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда» на лібрэта Уладзіміра Караткевіча. Запіс зроблена на Беларусім радыё у 1984 годзе. Сярод выканаўцаў – народны артыст СССР Аркадзь Саўчанка, народныя артысты Беларусі Ірына Шыкунова, Яраслаў Пятроў, народны артыст Расіі Аляксандр Дэдзік. У спектаклі прымаюць удзел Акадэмічны хор пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Віктара Роўды і сімфанічны аркестр Беларускага радыё і тэлебачання, дырыжор – Барыс Райскі;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем альбом «Slippery When Wet» гурта «Bon Jovi» 1986 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Жалезныя чаравікі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Оскара Браўна «Sin&Soul»;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Пагібель воўка» паводле аднайменнай п'есы Эдуарда Самуйлёнка. Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Леанід Рахленка, рэжысёр – Марына Троіцкая. У спектаклі занятыя народныя артысты СССР Леанід Рахленка, Віктар Тарасаў, Уладзімір Дзядзюшка, Здзіслаў Стома, народныя артысты Беларусі Іван Шаціла, Валянцін Белахвосцік, Галіна Арлова, Аўгуст Мілаванаў, Генадзь Гарбук і іншыя. Запіс 1967 года.
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць нямецкага авангардыста Карлхайнца Штокхаўзхена.

У праграме магчымы змены