22 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»:  музыка брытанскага гурта «Smokie»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: лепшыя кампазіцыі савецкіх вакальна-інструментальных ансамбляў;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы сучаснага аргенцінскага музыканта camiidae;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прысвечаны творчасці кампазітара Усевалада Грыцкевіча;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні Уладзіміра Шаінскага;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільмаў пра піратаў Карыбскага мора;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль Бертрам» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Генрыка Вяняўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Якуб Колас «Новая зямля», чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: гітарныя п'есы Фердынанда Сора;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Фрэдзі Хабарда;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай прысвечаны XXVIII Міжнароднаму фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка -2025»;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Канцэрт №29 мі мінор для скрыпкі з аркестрам Джавані Батыста Віёці;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: у выкананні артыста Паўла Зароўскага гучаць старонкі кнігі Івана Тургенева «Нататкі паляўнічага»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы айчынных класікаў у выкананні квартэта Саюза кампазітараў Беларусі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка азербайджанскага кампазітара Узеіра Гаджыбекава – да 140-годдзя з дня нараджэння;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» пазнаёміць з ансамблем Марыям Ахондзі Бану (Іран/Германія) і групай «Soueta Soul» (Паўднёвая Афрыка);
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: сумесны праект канала «Культура» Беларускага радыё і радыё «Арфей» (Расія) «Адраджэнне спадчыны рускіх кампазітараў». Прагучыць опера Антона Арэнскага «Рафаэль».

У праграме магчымы змены