- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: слухаем джазавага спевака Джоні Хартмана;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы бразільскага кампазітара Антоніу Карласа Жабіма;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Юрый Антонаў;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы з альбома расійскай вібрафаністкі Крысціны Дзейтавай «Прыцягненне»;
- у 07:20, 13:15 – з праектам «Месца прыцягнення» едзем у Слаўгарад;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі» прысвечаны творчасці Людмілы Гурчанка;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: урыўкі з балета «Доктар Айбаліт» Ігара Марозава і «Рамэа і Джульета» Сяргея Пракоф'ева;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль «Бертрам»» у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Сяргея Танеева;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Якуб Колас «Новая зямля». Чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 і 18:15 – праграма «У свеце музыкі» пазнаёміць з творамі Каміля Сен-Санса;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: спявае Тэрэза Бруэр у суправаджэнні аркестра «Dixieland All-Stars», запіс 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. Госць студыі – заслужаны артыст нашай краіны Аляксандр Кашпераў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: Фартэпіяннае трыа №1 Чарлза Стэнфарда;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: у выкананні артыста Паўла Зароўскага гучаць старонкі кнігі Івана Тургенева «Нататкі паляўнічага»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: камерныя творы Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: «Песні без слоў» Фелікса Мендэльсона ў выкананні Даніэля Барэнбойма;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта выконвае Аўстралійскі камерны аркестр;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць паўднёвакарэйскага піяніста і кампазітара Лі Ру Ма.
У праграме магчымы змены