3 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: мелодыі замежнай эстрады;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Поля Робсана;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы піяніста і кампазітара Ноа Вандэна Абіля;
- у 07:20 і 13:15 – «Галасы эпохі»: народная артыстка СССР Аляксандра Клімава;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: спявае Яўген Осін;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да індыйскага фільма «Зіта і Гіта», кампазітар Рахул Дзеў Бурман;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Агаты Крысці «Гатэль «Бертрам»», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: інструментальныя п'есы Станіслава Манюшкі;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Якуб Колас «Новая зямля», чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: рамансы Аляксандра Варламава;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Грэга Абэйта і яго ансамбля;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – народны артыст нашай краіны, балетмайстар Юрый Траян;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Алега Міцяева;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: эстрадныя п'есы заслужанага артыста Беларусі Андрэя Шпянёва;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: у выкананні італьянскага гітарыста Ларэнца Мікелі гучаць творы Марыа Кастэльнуова-Тэдэска;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма «Зоркі сусветнага мастацтва і юныя таленты» ў межах Міжнароднага фестывалю класічнага мастацтва «Viva Maestro», другое аддзяленне. Запіс па трансляцыі з Беларускай дзяржаўнай філармоніі зроблены 20 верасня гэтага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: у выкананні артыстаў Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра нашай краіны гучаць урыўкі з класічных аперэт.
У праграме магчымы змены