- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы італьянскай групы «Neri per casa» і брытанскага музыканта Марціна Сімпсана;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: інструментальныя творы Эдварда Грыга;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Анатоля Вярцінскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: архіўныя запісы сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра экспазіцыю Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: савецкія песні пра настаўнікаў;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы»: сустрэча з дызайнерам і канструктарам адзення Ірынай Крошнер;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Concerti grossi op.6 Арканджэла Карэлі;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Свет Пушкіна». Запіс 1998 года;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана заслужанай артыстцы нашай краіны Тамары Глаголевай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць опера Генры Пёрсела «Каралева фей», у «Джазавых краявідах» пачуем бліскучую вакалістку Даяну Рыўз;
- у 16:15 – «Гасцінец»: восеньскія песні;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: Скрыпічны канцэрт ля мінор Караля Шыманоўскага;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: песні Яўгенія Крылатава;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка оперы Аляксандра Даргамыжскага «Русалка» паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1983 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку «Mystery Girl» Роя Орбісана;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Біла Бэры «Shortcake» 1978 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёспектакля «Злачынства і пакаранне на берагах Свіслачы» паводле п'есы Ягора Конева. Рэжысёр-пастаноўшчык Алег Вінярскі, у спектаклі занятыя артысты сталічных тэатраў. Запіс 2017 года.
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: знаёмства з калектывам «Кронас-квартэт».
У праграме магчымы змены