08.10.2025
Сёння з нагоды юбілею народнага артыста Юрыя Траяна Вялікі тэатр пакажа ў яго пастаноўцы харэаграфічную легенду «Анастасія» кампазітара Вячаслава Кузняцова. Перад балетам пройдзе сустрэча з творцам у Камернай зале імя Ларысы Александроўскай. За дырыжорскі пульт устане маэстра заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка. Пра стварэнне сваіх спектакляў «Анастасія» і «Вітаўт» узгадвае народны артыст нашай краіны, балетмайстар Юрый Траян.
Фота: bvn.by