17 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Лары Фабіян;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Людвіга ван Бетховена;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Валянціна Талкунова;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы аўстрыйскага гітарыста Вольфганга Урэкуна;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» раскажа пра дзіцячага пісьменніка Янку Маўра;
- у 07:35 і 14:05 – герой праграмы «Любімыя мелодыі» – Элвіс Прэслі;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: музыка Аляксандра Зацэпіна да фільма Леаніда Гайдая «Брыльянтавая рука»;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Агаты Крысці «Гатэль «Бертрам»», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы беларускага кампазітара Уладзіміра Грушэўскага;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць», чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: гітарныя п'есы Франсіска Тарэгі;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Дорыс Дэй 1956 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Праграма прысвечана айчыннай кінапрэм'еры «Пераломны момант»;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: танга Аскара Строка;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: у выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі гучаць фрагменты балета Вячаслава Кузняцова «Дванаццаць крэслаў»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: творы аргенцінскага кампазітара XX стагоддзя Альберта Хінастэры;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: выступленне фартэпіяннага дуэта Беларускай дзяржаўнай філармоніі Наталлі Котавай-Громавай і Валерыя Баравікова. Запіс зроблены ў лістападзе 2022 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы духавога аркестра «Няміга».
У праграме магчымы змены.