22 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: гучыць джаз;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Вячаслава Арцёмава;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: мелодыі ды-джэя і кампазітара Роберта Майлза;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага піяніста і кампазітара Раберта Качапаллі;
- у 07:20, 13:15 – праграма «Беларуская спадчына» прысвечана ткацтву;
- у 07:35 і 14:05– «Любімыя мелодыі»: спявае Філ Колінз; 
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: урыўкі з опер «Аіда» Джузэпэ Вердзі і «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: твор Агаты Крысці «Гатэль “Бертрам”» у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: творы беларускіх кампазітараў Валянціны Сярых і Валерыя Карэтнікава;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: арыі ў выкананні Галіны Вішнеўскай;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Боба Доры 1956 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Іосіфа Кабзона;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Т. Далэнга-Мастовіч «Знахар», чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творчасць Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка ірландскага кампазітара Чарлза Стэнфарда; 
- у 19:00 – «Канцэртная зала» пазнаёміць з выканаўцамі з Італіі і Кубы;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: народная казка «Зайкава хатка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: запісы іспанскай піяністкі Алісіі дэ Ларочы.

У праграме магчымы змены