3 лістапада ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: танга Астара П’яцолы;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні на вершы Рымы Казаковай;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта «Piano Interrupted»;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» прысвечаны вакальным творам Юрыя Семянякі;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: пачуем голас Ганны Герман;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі да савецкай мастацкай стужкі «Вам і не снілася...» паводле аднайменнай аповесці Галіны Шчарбаковай, музычным афармленнем карціны займаўся Аляксей Рыбнікаў;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль “Бертрам“» гучаць у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 9:00 -- «Класіка раніцай»: аркестравыя сюіты Карэна і Арама Хачатуранаў;
- у 11:00 і 20:30 -- «Радыёбібліятэка»: раман Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць» чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: Канчэрта гроса опуса шостага Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі Луі Армстранга; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Канстанцін Міхаленка;
 - у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: Канцэрт для гітары з аркестрам №5 «Хельсінскі» кампазітара Леа Брауэра;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Леў Талстой «Крэйцэрава саната», чытае заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Рагаўцоў;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: скрыпічныя творы Мікалая Аладава і Анатоля Багатырова – з рэпертуару народнага артыста Беларусі Льва Гарэліка;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Франца Антона Хофмайстэра;
- у 19:00 – «Канцэртная зала» пазнаёміць з выканаўцамі з Эстоніі, Швецыі і Турцыі; 
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Мікалая Рымскага-Корсакава.

У праграме магчымы змены