03.11.2025
Завяршаецца чацвёрты дзень XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», але яго ўрачыстае адкрыццё дагэтуль з захапленнем успамінаюць удзельнікі, госці і гледачы. Чырвоная дывановая дарожка, кіназоркі, яркія творчыя нумары і дашчэнту разбітая Аляксандрам Яфрэмавым талерка – усё гэта падарыла наведвальнікам Палаца Рэспублікі незабыўныя эмоцыі. А яшчэ кожны з іх мог паўдзельнічаць у імправізаванай здымцы: студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прадставілі інтэрактыўную выставу па шасці сучасных беларускіх фільмах. Перанясёмся ў той вечар разам з карэспандэнтам Марыяй Казловай.
