27.01.2017
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва 2016 года. Такія сустрэчы традыцыйныя для галоўнага кнігасховішча краіны. Сёлета яны прайшлі пад знакам дзіцячай творчасці. На свята завіталі вучні мінскай музычнай школы мастацтваў №10 імя Глебава. Калектыў сярод іншых атрымаў прэзідэнцкую прэмію. Вось ужо сорак гадоў школу ўзначальвае Тамара Куніцкая.Фота: ctv.by