Тыдзень батлейкі пройдзе ў музеі Багдановіча

13.04.2026 

Адкуль узялася батлейка? Чаму яна так называецца? Якое дачыненне мае батлейка да Максіма Багдановіча? На гэтыя пытанні можна пачуць адказы падчас Тыдня батлейкі ў музеі Багдановіча, а таксама паглыбіцца ў чароўны свет старажытнага тэатра і паглядзець спектаклі: «Нараджэнне Хрыста. Смерць цара Ірада. Побытавыя сцэны», «Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага» паводле твораў Пятра Васючэнкі.