Міжнародны Велікодны фестываль ладзіць Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

14.04.2026 

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі праводзяць IX Міжнародны Велікодны фестываль. У аснове яго канцэпцыі – ідэя далучэння ў самыя важныя і радасныя для ўсяго хрысціянскага свету дні велікоднага тыдня да вечных духоўных каштоўнасцей нацыянальнага і сусветнага музычнага мастацтва, умацавання адной з асноватворных традыцый акадэміі – творчай пераемнасці пакаленняў. Завітала на адкрыццё фестывалю наш карэспандэнт Алеся Давідовіч.