6 мая ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Стыві Уандэр;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Франца Данцы;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні з рэпертуару Уладзіміра Трошына;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта Goldmund;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына»: знаёмства з Аляксандрам Самусёвым, які адраджае традыцыі шапавальства;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні кампазітара Яўгена Пцічкіна; 
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты з аперэты «Пяе жаваранак» Юрыя Семянякі;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: радыяцыя і сельская гаспадарка;
- у 8:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
– у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05  – «Класіка раніцай»: камерныя творы ў выкананні беларускага баяніста-віртуоза Уладзіслава Плігаўкі;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: Наталля Андрасюк «Неверагодныя прыгоды Гавара і Кундоса»; 
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача Фрэдзі Хабарда; 
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Тэма размовы – новыя праекты філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры музея Петруся Броўкі;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: кампазіцыі аркестра Берта Кэмпферта;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Джэка Лондана «Марцін Ідэн» гучыць у выканні артыста Алега Сідорчыка;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Канцэрт для трох труб і вялікай літаўры Кіма Цесакова;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара Жака Ібэра; 
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны асобе і творчасці Анатоля Салаўяненкі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка канадскай групы «MAZ» і Вальдэмара Бастаса (Ангола);
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: казка братоў Грым «Выгадная справа»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Гордана Фергуса-Томпсана.

У праграме магчымы змены