08.05.2026
На выставе прадстаўлены разнастайныя творы мастацкага ткацтва, а таксама традыцыйны касцюм і разнастайныя аўтэнтычныя рэдкія аксесуары. Экспазіцыю дапаўняе шэраг інструментаў для апрацоўкі льну, прадметаў тэкстылю, якія былі прадастаўлены Беларускім дзяржаўным музеем народнай культуры, архітэктуры і побыту, а таксама шэраг рэдкіх элементаў касцюма, аксесуараў, фотаздымкаў з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. Аб асаблівасці неглюбскай тэкстыльнай традыцыі распавяла мастацтвазнаўца ўстановы, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Галіна Нячаева.
