10 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Франс Галь і Рыка Нэльсана; 
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: Першы фартэпіянны квартэт Людвіга ван Бетховена; 
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: рамансы рускіх кампазітараў у выкананні Сяргея Лемешава; 
- у 8:05 і 23:00 – у праекце «Прачулым радком» гучаць вершы Міхася Калачынскага, выканаўца - артыст Алег Вінярскі; 
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы народнага артыста СССР Мікалая Слічэнкі;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: песні кампазітара Мацвея Блантэра; 
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені майго жыцця», прысвечная народнаму мастаку Беларусі Гаўрылу Вашчанку; 
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: зборнік народных казак «Ішоў Бай па сцяне» і іншыя кніжныя навінкі; 
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з фільма «Афіцэры»;
- у 10:30 і 20:30 – «Зямля майстроў»: размова пра сакральнае драўлянае дойлідства ў Беларусі;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: музыка Марыса Равэля;
- у 11:30 – госця праграмы «Віртуозы» - пісьменніца Наталля Андрасюк;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні мінулых гадоў;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: размова з салісткай Вялікага тэатра нашай краіны, заслужанай артысткай Беларусі Таццянай Траццяк; 
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: штучны інтэлект на службе медыцыны; 
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучыць камерная музыка Людвіга ван Бетховена, «Джазавыя краявіды» прапануюць лепшыя кампазіцыі гурта «Rufus»;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» гучаць народныя салдацкія песні;
- у 18:10 – «Вечары на канапе»: запісы папулярных эстрадных спевакоў мінулага - Радмілы Караклаіч (Сербія) і Эміла Дзімітрава (Балгарыя); 
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: творы народнага артыста Беларусі кампазітара Сяргея Картэса – камічная опера «Мядзведзь» і музыка з балета «Апошні Інка»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Уладзіміра Караткевіча «Жабкі і чарапашкі»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы барабаншчыка Макса Роўча і яго ансамбля 1957 года;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Вазьму твой боль» паводле аднайменнага рамана Івана Шамякіна. Выканаўцы – зоркі беларускай сцэны Марыя Захарэвіч, Зінаіда Браварская, Генадзь Аўсяннікаў, Здзіслаў Стома, Генадзь Гарбук і многія іншыя. Год запісу 1980;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з творчасцю французскага кампазітара XX стагоддзя Аліўе Месіяна. 
У праграме магчымы змены