13.05.2026
На тэрыторыі агратурыстычнага комплексу «Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”» плануюць рэалізаваць амбіцыйны праект – культурна-гістарычны парк «Стары горад», аналагаў якому на карце Беларусі яшчэ не было. Ідэя заключаецца ў стварэнні квартала страчаных будынкаў і збудаванняў, якія існавалі ў Гродне ў розныя гістарычныя перыяды. Падрабязнасці ад нашага карэспандэнта Аксаны Калагрыў.
Фота: tvgrodno.by
