«Шлях сяброўства»: беларускі і расійскі хары выступяць разам у Мінску

15.05.2026 

Ісці з песняй па «Шляху сяброўства» – з такой аб’яднальнай ідэяй сёння пройдзе канцэрт беларускага і расійскага харавых калектываў. Мерапрыемства – частка маштабнага фестывалю «Дні Ніжняга Ноўгарада», які працягваецца ў нашай сталіцы. Музычную праграму прадставяць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Акадэмічны хор Белтэлерадыёкампаніі і Муніцыпальны камерны хор «Нижний Новгород». Прагучаць творы айчынных і замежных аўтараў, нечаканыя бісы і харавыя абмены. Адной з кропак на сумесным шляху стане падпісанне дагавора аб супрацоўніцтве. Расказвае галоўны дырыжор Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі Сямён Кліманаў.

Фота: news.by