– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: спявае Том Джонс;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфоніі Ёзефа Гайдна;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні з рэпертуару Сціві Нікс;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы скрыпача Барыса Харчанкі;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» пазнаёміць з дударствам;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай поп-спявачкі і актрысы Шэр;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: фрагмент з балета Яўгена Глебава «Курган»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: інавацыі ў апрацоўцы металаў і сплаваў;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: запісы брытанскага ансамбля «Акадэмія старадаўняй музыкі»;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Біла Бэры «Shortcake» 1978 года;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Тэма размовы – новыя матэрыялы пра Якуба Коласа і Янку Маўра;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні Фрэнка Сінатры;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Яўгена Паплаўскага з саліруючым альтом;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Марыа Кастэльнуова-Тэдэска для гітары ў выкананні Ларэнца Мікелі;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны амерыканскай вакалістцы Бэверлі Сілз;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы японскай піяністкі Хіромі Уэхара і арфіста з Калумбіі Эдмара Кастанэды;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Пятра Рунца «Як заяц мядзведзю дапамагаў»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Стывена Кавачэвіча.
У праграме магчымы змены
