23 мая ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ангольскай спявачкі і аўтара песень Элін Фразаў;
– у 01:00 – «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: творы Антоніа Вівальдзі;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны гісторыі святога Нікалая;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Аляксандра Быкава гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: песні і рамансы айчынных аўтараў у выкананні заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы французскай спявачкі Ан-Мары Давід;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны сучаснікаў аб Марыі Калас і Марыа Ланца, музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – «Памяць сэрца»: раcповед пра карную экспедыцыю «Котбус» 1943 года;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з кінафільма «Маленькая ласка»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Другі скрыпічны канцэрт Нікало Паганіні з рэпертуару Андрэя Корсакава;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: інтэрв’ю з салістам Вялікага тэатра Беларусі Кірылам Панфілавым;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: праграма з фондаў Беларускага радыё, прысвечаная паэту-песенніку Адаму Русаку;
– у 13:00 - «Натхнёныя музыкай»: гутарка з народнай артысткай Беларусі, спявачкай Наталляй Рудневай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць канцэрты Антоніа Вівальдзі для скрыпкі, флейты, флейты пікала, габоя, віяланчэлі, фагота з аркестрам, «Джазавыя краявіды» прапануюць першы альбом Бобі Колдуэла;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» раскажа аб жыцці і творчасці цыганскай актрысы Лялі Чорнай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Майская ноч». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1971 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Філі Джо Джонса «Blues For Dracula»;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка інсцэніраванай аповесці Івана Мележа «Гарачы жнівень». Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1982 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа на крылах электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены