У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася мастацка-дакументальная экспазіцыя «Вобразы мілыя роднага краю»

26.05.2026 

Выстава прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мастака, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэева. Невыпадкова экспазіцыя размяшчаецца менавіта ў музеі Якуба Коласа, бо нягледзячы на розныя віды мастацтва, мастака і паэта аб’ядноўвае любоў да роднай зямлі і яе вобразнае пераасэнсаванне. Падрабязнасці ў Маргарыты Прохар.

Фота: kolasmuseum.by