27 мая ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі са спадчыны амерыканскага акцёра і спевака Дзіна Марціна;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Атара Тактакішвілі;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні дуэта Аль Бана і Раміны Пауэр;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы скрыпачкі Тэйлар Дэвіс;
– у 07:20, 13:15 – «Беларуская спадчына» раскажа пра Цэнтр традыцыйнай культуры і побыту ў вёсцы Мерчыцы Пінскага раёна;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: запісы народнай артысткі Расіі Капіталіны Лазарэнка;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: оперныя арыі ў выкананні народнай артысткі Беларусі Ніны Шарубінай;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: праграмны комплекс лічбавай картаграфіі;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Нікалае Штэфанэску «Доўгае лета»;
– у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка Ёзефа Гайдна;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы піяністкі Джоан Брэкін;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госці студыі – навуковыя супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Яўген Гарадніцкі і Юрась Пацюпа;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: спявае Алег Міцяеў;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: аповесць Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха»;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні і рамансы айчынных аўтараў у выкананні заслужанага артыста нашай краіны Віктара Кірычэнкі;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: творы французскага кампазітара першай паловы XX стагоддзя Альбера Русэля;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны асобе украінскай спявачкі Яўгеніі Мірашнічэнка;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы эстонскага дуэта Tuulikki Bartosik & Vanessa Massera, а таксама «Анаталійскага камернага ансамбля» (Турцыя);
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: твор Васіля Жуковіча «Ці можна намаляваць вецер»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Байрана Джэніса.

У праграме магчымы змены