26.05.2026
На працягу трох дзён каля Палаца спорту ладзіўся гастранамічны фестываль «Смачная Казань». Мінчане маглі наведаць экспазіцыю прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з элементамі традыцыйнага татарскага побыту, уключаючы нацыянальныя касцюмы. Адбыліся таксама майстар-класы і выступленні артыстаў і творчых калектываў. Прасякнулася каларытам Татарстана і наш карэспандэнт Алеся Давідовіч.
