03.06.2026
Мінскае грамадскае аб’яднанне яўрэйскай культуры ім. Ізі Харыка правяло сустрэчу, прысвечаную 120-годдзю з дня нараджэння Рывы Рубінай. Сваё жыццё яна аддала служэнню яўрэйскай літаратуры. Адметны след у беларускай культуры пакінуў і муж Рывы, мастак Меер Аксельрод. Ён захаваў на сваіх палотнах стары, даваенны Мінск. На сустрэчы гучалі дзіўныя факты з жыцця гэтай сям'і. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.
