– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы эстонскага ансамбля званочкаў «Арсіс» і мексіканскай групы «Sanida gala negro»;
– у 01:00 – «Чытанка»: Ганна Літаш «Забойства ў цягніку»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: скрыпічныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны заступніцы нашых земляў Еўфрасінні Полацкай;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Міколы Купрэева гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: запісы ансамбля народнай музыкі «Бяседа»;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі бразільскай спявачкі і актрысы Маізы ў стылі боса-нова;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны пісьменніка Юрыя Нагібіна і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – «Памяць сэрца»: ваенныя старонкі гісторыі горада Масты;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з тэлефільма «И это всё о нём» на словы Яўгена Еўтушэнкі;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: вакальны цыкл Роберта Шумана «Каханне і жыццё жанчыны»;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: размова з галоўным балетмайстрам трупы класічнага балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргеем Мікелем;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: «Песнапенні пра Еўфрасінню Полацкую» - паэтычная кампазіцыя пецярбургскай даследчыцы Наталлі Сярогінай паводле царкоўных гімнаў;
– у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа пра легендарную балерыну і педагога, народную артыстку Беларусі Людмілу Бржазоўскую;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць інструментальныя і вакальныя творы Марка-Антуана Шарпанцье, «Джазавыя краявіды» прапануюць музыку R&B групы «O’Jays»;
– у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» гучаць запісы Барбры Стрэйзанд;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы «Русалка» Аляксандра Даргамыжскага паводле аднайменнага твора Аляксандра Пушкіна. Запіс зроблены на Усесаюзным радыё у 1983 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: музыка Боба Доры;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: фрагменты рамана-хронікі «Віленскія камунары» Максіма Гарэцкага. Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Запіс 1979 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
