12 чэрвеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Глена Мілера і яго аркестра;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Радзівона Шчадрына;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні з рэпертуару Эндзі Уільямса;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара Даніэле Леоні;
- у 07:20 і 13:15 – герой праграмы «Галасы эпохі» - драматург Аляксей Дудараў;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Стынг;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да мультфільма 2002 года «Ліла і Стыч»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: знаёмства з традыцыйнымі рамёствамі нацыянальных дыяспар нашай краіны;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: вальсы Міхаіла Глінкі, Эміля Вальдтэйфеля і іншых кампазітараў;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка». Чарговыя старонкі рамана Ганны Літаш «Дары бога»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы брытанскай актрысы і спявачкі Дзіяны Дорс;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госця студыі – пісьменніца Ганна Літаш;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: хіты гурта «ABBA»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні і рамансы ў выкананні заслужанага артыста нашай краіны Анатоля Падгайскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Луіджы Бакерыні;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Сюіта рэ мінор Луі Куперэна для клавесіна;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: выступленне Акадэмічнага хору Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь на фестывалі «Сакральная сімфонія» ў Мінску. Запіс па трансляцыі зроблены ў лістападзе мінулага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы з фондаў Беларускага радыё, якія раскажуць пра Уладзіміра Шэліхіна як спевака і піяніста.
У праграме магчымы змены