- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы джазмена Бобі «Блю» Блэнда;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы ансамбля «Karpatija» і групы «Orchestra Livia Marosina» (Харватыя);
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спяваюць Ружэна Сікора і Эміль Горавец;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць канадскага кампазітара Ноама Уільямсана;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны асобе і творчасці Генадзя Кляўко;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі з рэпертуару Эн Мюрэй;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма «Прыгажосць, што знікае»;
- у 8:15 - «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: запісы піяністак Каці і Марыэль Лабэк;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: раман Ганны Літаш «Дары бога»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: музыка Майлза Дэвіса;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госці студыі – стваральнікі батлейкі «Дом з марамі» Вераніка Беляўцова і Аляксей Кулакоў;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: песні са спадчыны Міліцы Кор’юс;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха»;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: «Харэаграфічныя навэлы» народнага артыста Беларусі і СССР Яўгена Глебава;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: скрыпічныя канцэрты Джузэпэ Тарціні;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: вакальны цыкл Юрыя Шапорына на вершы Аляксандра Блока «Далёкае юнацтва»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія 3-га тура рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў «Маладзечна-2026»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар» прысвечаны спеваку, пісьменніку і публіцысту Міхасю Пуроўскаму.
У праграме магчымы змены
