– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага джазавага піяніста Біла Эванса;
– у 01:00 – «Чытанка»: апавяданні Настассі Нарэйка;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: балет Фікрэта Амірава «Тысяча і адна ноч»;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» раскажа пра архімандрыта Іаана Крэсцьянкіна;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Васіля Зуёнка гучаць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: народныя і эстрадныя песні ў выкананні Марыі Адамейка, Ганны Аўдзеенка, Эдуарда Міцуля;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі з рэпертуару групы «А-Студио»;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны славутага тэнара Зураба Саткілавы і музычныя ілюстрацыі да іх;
– у 10:05 і 16:00 – з праектам «Памяць сэрца» ўзгадаем дэталі вызвалення Светлагорскага раёна;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні Уладзіміра Высоцкага з фільма 1966 года «Я родам з дзяцінства»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: харальныя прэлюдыі Іагана Себасцьяна Баха;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня» - інтэрв’ю з дырыжорам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Мікалаем Макарэвічам;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: праграма з цыкла «Настаўнікі і вучні», прысвечаная піяністу і педагогу Валянціне Рахленка;
– у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа аб фестывалі «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў»;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць флейтавыя канцэрты Карла Эмануіла Баха, «Джазавыя краявіды» прапануюць запісы Эдзі Кендрыкса;
– у 18:10 – у праекце «Вечары на канапе» вы пачуеце запісы легендарнай зоркі мінулага Вары Панінай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Станіслава Манюшкі «Галька». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Ліны Хорн «Stormy Weather»;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Вячэра» паводле аднайменнай п’есы Яўгена Шабана. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1983 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа на крылах электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
