1 ліпеня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Рэя Чарльза;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Эйтара Віла-Лобаса;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: спявае Валянціна Легкаступава;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Віталя Сумарокава;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» прысвечаны нацыянальным сімвалам – гербу, сцягу і гімну;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару народнага артыста Беларусі Віктара Вуячыча;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да тэлесерыяла «Абацтва Даўнтан»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: развіццё канцэпцыі штучнага інтэлекту;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Маргарыты Латышкевіч «Уласны крыж»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка Роберта Шумана і Аляксандра Глазунова;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: апошнія старонкі кнігі Андрэя Дарожкіна «Куфар патрэбных казак»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Кэба Кэлаўэя;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Тэма праграмы – новы культурніцкі праект Літаратурнага музея Максіма Багдановіча;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: хіты Валерыя Лявонц’ева;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: паэма Джорджа Гордана Байрана «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Першая сюіта з балета Яўгена Глебава «Выбранніца»;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Іагана Себасцьяна Баха, Ёзефа Гайдна і Сяргея Рахманінава ў выкананні піяніста Іва Пагарэліча;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прапануе знаёмства з творчасцю народнай артысткі СССР Алены Абразцовай;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: выступленне амерыканскага джазавага гітарыста Курта Розэнвінкеля;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Сабака і воўк»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Вальтэра Гізэкінга.

У праграме магчымы змены