3 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: кампазіцыі гітарыста-віртуоза Франсіса Гоі;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Уладзіміра Алоўнікава, Генрыха Вагнэра і Льва Абеліёвіча;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні, натхнёныя Мінскам;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы піяністкі і кампазітара Хлоі Флаўэр;
- у 07:20 і 13:15 –з праграмай «Галасы эпохі» ўспомнім 3 ліпеня 1944 года;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: вакальныя кампазіцыі, прысвечаныя нашай Радзіме;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: урыўкі з твора Яўгена Глебава «Альпійская балада»;
- у 08:15 - «Зямля майстроў»: малодшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Мікола Асмалоўскі раскажа пра беларускае ткацтва;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 09:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
– у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка XVIII -XIX стагоддзяў у выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка». Чарговыя старонкі аповесці Андрэя Дарожкіна «Где видел звёзды Богданович? Летал ли по небу Шагал?»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі французскага джазавага скрыпача Стафана Грапелі;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. У цэнтры увагі – палатно Валянціна Волкава «Мінск. 3 ліпеня 1944 года». Пра яго раскажа вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Анастасія Трафімчык;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала „Культура“»: праграма вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» «Праз усю вайну» 1985 года;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагменты араторыі Анатоля Багатырова «Бітва за Беларусь»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы венгерскага піяніста Андраша Шыфа;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: кампазіцыі Яўгена Глебава;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творчы вечар кампазітара Леаніда Захлеўнага ў Вялікай студыі Дома радыё. Запіс 28 чэрвеня гэтага года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Ёзефа Гайдна.
У праграме магчымы змены