- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Сяргея Рахманінава і Аляксандра Скрабіна;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: Трыццаць першая - «Парыжская» - сімфонія Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: фрагмент балета Карэна Хачатурана «Чыпаліна»;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком» - знаёмства з маладой паэтэсай Аляксандрай Кулаковай;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: «Блакітная рапсодыя» і «Амерыканец у Парыжы» Джорджа Гершвіна;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы аўстралійскага рок-гурта «Little River Band»;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені жыцця», прысвечаная жыццю і творчасці беларускага пісьменніка Валянціна Болтача;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з мультфільма «Па дарозе з аблокамі»;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў»: малодшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый Мікола Асмалоўскі раскажа пра беларускае ткацтва;;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: «Венгерскія танцы» Іаганеса Брамса;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» раскажа аб выставе «Мікалай Залозны. Палітра жыцця», якая працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі нашай краіны;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, пад якія мы ўспомнім юнацтва;
- у 13:00 – госць праграмы «Натхнёныя музыкай» - галоўны балетмайстар класічнага балета Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Сяргей Мікель;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: перспектывы развіцця тэхналогій штучнага інтэлекту;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе сімфоніі Ёзефа Гайдна, у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы соўл-спявачкі Марлены Шоў;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» вы пачуеце традыцыйныя купальскія песні;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» працягвае расповед аб спявачцы Білі Холідэй;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: заключная частка музычнай камедыі Рыгора Суруса «Несцерка». Аўтары лібрэта – Віталь і Артур Вольскія, у ролях – народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Наталля Гайда, Арнольд Памазан, Віктар Лебедзеў і іншыя зоркі айчыннай сцэны. Запіс зроблены на Беларускім радыё ў 1983 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: твор Ханса Крысціяна Андэрсэна «Свінапас»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы Білі Экстайна і яго аркестра;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа «Вайна пад стрэхамі» паводле рамана Алеся Адамовіча. Запіс 1968 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» пазнаёміць з музыкай сучаснага амерыканскага кампазітара Джона Адамса.
У праграме магчымы змены
