- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка аркестра Рэя Коніфа;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Сяргея Белікава;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы кампазітара Сельвена Шаво;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo» пазнаёміць з творчай спадчынай кампазітара сярэдзіны XX стагоддзя Ісака Ронькіна;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Алена Камбурава;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: песні Аляксандра Зацэпіна і Анегіна Гаджыкасімава з савецкага мюзікла «Белы раяль»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ступені жыцця», прысвечаная жыццю і творчасці беларускага пісьменніка Валянціна Болтача;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: раман Маргарыты Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – праграма «Класіка раніцай» прысвечана дырыжору Вільгельму Фуртвенглеру;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: чарговыя старонкі кнігі Андрэя Дарожкіна «Где видел звёзды Богданович? Летал ли по небу Шагал?»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы свінгавага трубача Роя Элдрыджа;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госця студыі – загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Валодзіна;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: фартэпіянныя п’есы Ферэнца Ліста;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: вакальныя творы айчынных аўтараў на вершы Петруся Броўкі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы французскага флейтыста Жана П’ера Рампаля;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: інструментальныя санаты Жана Батыста Кардона і Жана-Мары Леклера;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: выступленне аўстралійскай групы «The Cat’s Empire»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: Сімфонія №4 Аляксандра Глазунова.
У праграме магчымы змены
