10.07.2026
Праект прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння выдатнага мастака і педагога. У экспазіцыю ўвайшло каля 30 жывапісных работ мастака, створаных у перыяд 60–80-х гг. мінулага стагоддзя. Галоўным акцэнтам выставы сталі аўтапартрэты Барыса і Івана Семілетавых – жывы сімвал пераемнасці і сувязі пакаленняў. Сёння работы гэтых мастакоў з іх пазнавальным почыркам адзначаны прафесійнымі ўзнагародамі і вядомы далёка за межамі краіны. З асаблівай цеплынёй аб пераемнасці пакаленняў расказвае мастацтваўнаўца, дырэктар мастацкай галерэі «Мара» Ларыса Бортнік.
