- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы брытанскага спевака Браяна Фэры і амерыканскага джазмена Крыса Боці;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Першай сюіты Сяргея Пракоф’ева з балета «Рамэа і Джульета»;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: творы Крыстафа Вілібальда Глюка і Жана-Жазэфа дэ Манданвіля;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: у выкананні артыста Алега Вінярскага гучаць вершы Кастуся Кірэенкі;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: запісы ансамбля «Калаж» Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы прынцэсы сальсы, пуэрта-рыканскай спявачкі La India;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з мультфільмаў пра кракадзіла Гену і Чабурашку;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў»;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: Квінтэт соль мінор Сяргея Пракоф’ева;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» раскажа аб выставе «Жыццё горада М», якая працуе ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што вяртаюць у маладосць;
- у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай» раскажа аб гастролях Чалябінскага тэатра імя Міхаіла Глінкі на сцэне Вялікага тэатра Беларусі;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: укараненне сучасных тэхналогій у медыцыне;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт Лонданскага барочнага ансамбля, у «Джазавых краявідах» прагучыць альбом «Buck Jump» духавога аркестра «Dirty Dozen Brass»;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец» пазнаёміць з фальклорным ансамблем «Крыніцы» з вёскі Янкавічы Расонскага раёна;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» прысвечаны асобе цыганскага музыканта Мікалая Эрдэнкі;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другое аддзяленне канцэрта «Вечар аперэты», які адбыўся ў Маскве ў 1988 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Як курачка пеўніка ратавала»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трубача і спевака Чэта Бэйкера;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Ці правы Дон Кіхот» паводле твора Івана Навуменкі. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1965 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб творчых пошуках нідэрландскага піяніста Марсэля Уормса.
У праграме магчымы змены
