Пятроў дзень прайшоў у сталіцы

13.07.2026 

Вечар, танцы, дыджэй – так у Музеі гісторыі горада Мінска сустрэлі Пятроў дзень. Этна-калектыў «Гуда» знаёміў наведвальнікаў культурнай установы з традыцыйнымі танцамі і спевамі, праводзіў майстар-класы. Як гучанне народных спеваў спалучаецца з сучаснымі электроннымі рытмамі, высвятляла наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.