- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы прызнаных майстроў джаза;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Луі Эрвелуа дэ Кэ і Антоніа Вівальдзі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: творчасць Уладзіміра Трошына;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта Violin Sky;
- у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» раскажа пра традыцыі беларускага саломапляцення;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі» прысвечаны савецкаму кампазітару Яўгену Пцічкіну;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі да фільма Уэса Андэрсена «Каралеўства поўні»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: укараненне сучасных тэхналогій у медыцыне;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Маргарыты Латышкевіч «Уласны крыж»;
- у 09:00 – «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: творы Іаганеса Брамса, Каміля Сен-Санса, Людвіга ван Бетховена, Джорджэ Энеску і Пятра Чайкоўскага;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: працяг рамана «Вырай» Вікторыі Кляўко;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы Уэса Мантгомеры 1963 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госць студыі – дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Сяргей Усік;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Надзеі Абухавай;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: паэма Джорджа Гордана Байрана «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: фрагменты харавых цыклаў Леаніда Захлеўнага, Леаніда Смялкоўскага і Дзмітрыя Смольскага з рэпертуару акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы кампазітара Сезара Франка;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: спявае народная артыстка СССР Марыя Біешу;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: кампазіцыі брытанскіх, шатландскіх, сінгапурскіх, бельгійскіх і шведскіх музыкантаў;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: беларуская народная казка «Селянін, мядзведзь і лісіца»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы аргенцінскага піяніста Серхіа Т’эмпа.
У праграме магчымы змены.
