17 ліпеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Уітні Х’юстан, Лінды Ронстадт, Ванэсы Уільямс, Даяны Рос і іншых амерыканскіх спявачак;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: камерныя творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Ванэсы Парадзі;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта Soundpower;
- у 07:20 і 13:15 – «Галасы эпохі». Герой праграмы – заслужаны артыст Беларусі Дзмітрый Зубрыч;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: запісы нямецкага трыа Bad Boys Blue;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі Майкла Джакіна з мультфільма «Рататуй»;
- у 08:15 – «Зямля майстроў»: знаёмства з беларускімі рамеснікамі;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: навукова-фантастычны раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: музыка Ферэнца Ліста, Жоржа Бізэ, Жуля Маснэ, Фрыдэрыка Шапэна, Вольфганга Амадэя Моцарта і Рыкарда Дрыга;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка». Працяг рамана «Вырай» Вікторыі Кляўко;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі ў выкананні тэнар-саксафаніста Стэнлі Цёрантайна;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Тэма праграмы – здымкі стужкі «Навагодняя гісторыя» на кінастудыі «Беларусьфільм»;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы народнай артысткі Беларусі Наталлі Рудневай;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: старонкі Віленскага табулатурнага сшытка ў рэдакцыі Аляксандра Літвіноўскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы нямецкага кампазітара Макса Рэгера;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Пяты струнны квартэт Аляксандра Глазунова;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: другое аддзяленне творчага вечара кампазітара Алены Атрашкевіч;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творчасць беларускага скрыпача і педагога Вячаслава Зяленіна.

У праграме магчымы змены.