– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Франсіса Гоі і Рычарда Клайдэрмана;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: прачынаемся пад песні Тота Кутуньё;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы ірландскага кампазітара Ніала Бірна;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» пазнаёміць з Музеем палескага побыту ў вёсцы Цераблічы, што на Століншчыне;
– у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Таніта Цікарам;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма Пабла Агера «Сент-Экзюперы»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: пытанні лічбавізацыі айчыннага аграрнага сектара;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: творы Здэнэка Фібіха, Пятра Чайкоўскага, Джузэпэ Вердзі, Сяргея Рахманінава і іншых;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: апавяданні Паліны Корневай з цыкла «Запіскі юнай хірургіні»;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: джазавыя стандарты і імправізацыі ў выкананні Джэка Макдафа;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госці студыі – прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Ігар Іваноў і Аляксей Сафронаў;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: рамансы ў выкананні Георгія Вінаградава;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: паэма Джорджа Гордана Байрана «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Уладзіміра Каральчука і Сяргея Бельцюкова;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Аляксандра Аляб’ева;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны асобе і творчасці народнага артыста СССР, тэнара Віргіліуса Нарэйкі;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: творы Фрыдэрыка Шапэна ў выкананні народнага артыста Беларусі, піяніста Ігара Алоўнікава;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: казка Уладзіміра Караткевіча «Верабей, сава і птушыны суд»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы піяніста Міхаіла Маркава.
У праграме магчымы змены
