9 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскіх спевакоў Джудзі Колінз і Бобі Ві;
- у 04:00 – «Класічны рэпертуар»: старонкі оперы Джорджа Гершвіна «Поргі і Бес»;
- у 6:10 – «Музыка на канале ”Культура”»: фартэпіянныя цыклы Сяргея Рахманінава;
- у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: знаёмства з маладым паэтам Андрэем Кімбарам;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: фрагменты цыкла Пятра Чайкоўскага «Поры года» ў пералажэнні для аркестра;
- у 9:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі з рэпертуару Джэкі Уілсана;
- у 9:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Акно ў свет» 1997 года;
- у 10:05 і 16:00 – «Кнігасвет»: навінкі кнігавыдання і літаратурнага жыцця;
- у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Эніа Марыконэ з фільма «Прафесіянал»;
- у 10:30 і 20:30 – праграма «Зямля майстроў»: знаёмства з рамеснікамі Іўеўскага раёна;
- у 11:00 - «Выхадныя з класікай»: «Каранацыйная» меса Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 11:30 – праграма «Віртуозы» раскажа аб выставе «Кветкі – паэзія любові», якая працуе ў Доме-музеі Ваньковічаў;
- у 12:00 і 17:00 - «Рэтра-хіт»: песні, што вяртаюць у маладосць;
- у 13:00 – «Натхнёныя музыкай»: працяг расповеду аб народнай артыстцы СССР Тамары Ніжнікавай;
- у 13:30 – «Проста пра навуку»: распрацоўка новых лекаў з дапамогай камп’ютарнага мадэлявання;
- у 13:45 - «Чытацкі дзённік»: аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: рубрыка «Еўропа музычная» прапануе канцэрт арвестра «Акадэмія Святога Марціна ў палях», у «Джазавых краявідах» прагучыць музыка Дэйва Брубека;
- у 16:15 – «Гасцінец» прывядзе ў вёску Гаўрыльчыцы Салігорскага раёна;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» раскажа аб жыцці і творчасці спявачкі Аіды Вядзішчавай;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая дзея оперы Мікалая Рымскага-Корсакава «Залаты пеўнік» паводле казкі Аляксандра Пушкіна. Запіс па трансляцыі з маскоўскай канцэртнай залы імя Чайкоўскага зроблены ў 1986 годзе;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка братоў Грым «Выгадная справа»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы братоў Дорсі;
– у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёспектакль «Пінская шляхта» паводле п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Выканаўцы – артысты Пінскага драматычнага тэатра. Год запісу - 1952;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» раскажа аб калектыве «Arditti Quartet».
У праграме магчымы змены