Брэндавы раённы фестываль народнай творчасці «Са спадчынай продкаў – у будучыню!» прайшоў у Маларыце

10.08.2026 

Галоўнай падзеяй праграмы фэсту стаў агляд-конкурс абрадавага фальклору «Зажынкі». Калектывы з розных куткоў Брэсцкай вобласці прадстаўлялі сваю фальклорную спадчыну ў тэатралізаваных нумарах. Таксама аматарам беларускай культуры прапанавалі выставу-кірмаш народных промыслаў і рамёстваў, майстар-класы, выставу-дэгустацыю беларускай народнай кухні, праграму ад гістарычных рэканструктараў, а яркай кульмінацыяй вечара стаў святочны гала-канцэрт. Рэпартаж Ксеніі Сітнік.