18.08.2026
Традыцыйна ў гэты дзень у цэрквах асвяшчаюць мёд і мак, а пчаляры частуюць мёдам дзяцей і жабракоў. На Любаншчыне склалася адметная традыцыя сустрэчы Макавея. Пасля малебну вернікі ідуць хрэсным ходам да святой крыніцы ў Студзянцы, дзе ў XVIII стагоддзі здарыўся цуд: да сляпога чалавека вярнуўся зрок пасля з’яўлення Багародзіцы. Заключная частка святкавання – гасцявы кірмаш у вёсцы Дарасіно з абрадавымі стравамі і канцэртам. Як складваліся традыцыі сустрэчы Макавея ў Любанскім раёне і якія легенды ўспамінаюць там у жніўні, расказвае ўраджэнка вёскі Дарасіно, загадчыца сельскага Дома культуры, народны майстар Беларусі Марына Вакульчык.
