19 жніўня ў эфіры

– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: «Рамантычная калекцыя сямідзясятых»;
– у 02:00 – «Музыка ночы»: ансамблевыя творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
– у 06:10 –«Музычны світанак»: песні з рэпертуару Тыцыяна Ферра;
– у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: запісы італьянскага кампазітара і скрыпачкі Франчэскі Гучыёне;
– у 07:20, 13:15 – праект «Беларуская спадчына» прысвечаны сімвалу нашай краіны - васільку;
– у 07:40 і 14:10 – гераіня праекта «Любімыя мелодыі» - нямецкая спявачка Рут Брандзін;
– у 08:05 і 13:05– «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай»;
- у 08:15 – «Проста пра навуку»: дапамога камп’ютара ў медыцынскай дыягностыцы;
- у 08:30 – «Кнігасвет»: навіны літаратуры і кнігавыдання;
– у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
– у 09:00 - «На родны лад»: рэлігійныя і народныя святы, прыкметы, традыцыі, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: канцэрты для габоя кампазітараў розных краін і эпох;
– у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
– у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі з творчай спадчыны гітарыста Уэса Мантгомеры;
– у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам. Госця студыі – загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Валодзіна;
– у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Валянціны Панамаровай;
– у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Кузьмы Чорнага «Зямля», выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
– у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Станіслава Манюшкі і Яўгена Паплаўскага з рэпертуару ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;
– у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
– у 17:00 – «Амфітэатр»: музыка Іаганэса Брамса;
– у 18:15 – праект «У свеце музыкі» прысвечаны народнай артыстцы СССР Бэле Рудэнка;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы шведскіх музыкантаў Ёхана Хедына і Эсбьёрна Хазэліуса, а таксама бразільскай спявачкі Гал Коста;
- у 21:00 - «Вячэрняя казка»: казка Уладзіміра Караткевіча «Жабкі і чарапашкі»;
– у 22:15 – «Музычны вечар»: фрагменты твораў Рыхарда Вагнэра ў выкананні заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі Мікалая Луганскага.

У праграме магчымы змены