У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава мастака Анатоля Гармазы «Ах, колькі ёсць красы…»
20.08.2026
Аўтар паказвае сябе як тонкі лірык і майстар пейзажа, прадаўжальнік традыцый нацыянальнага пейзажнага жывапісу. Прэзентуюцца работы, створаныя падчас пленэраў у любімых мясцінах Беларусі. Падрабязнасці ў Маргарыты Прохар.