24.08.2026
Апошні месяц лета ў Гродзенскай вобласці выдаўся шчодрым на гастранамічныя фестывалі. Святочную эстафету ад «Іўеўскага памідора» і «Бацькавай булкі» пераняў бульба-фэст «Воранаўскі дранік». У межах фестывальных падзей у гарадскім пасёлку Воранава адкрыўся культурна-адукацыйны цэнтр «Воранаўскі дранік». Таксама з адметных момантаў праграмы – майстар-класы па гатаванні дранікаў ад носьбітаў традыцый, XIX адкрыты абласны фестываль гульні «Карнавал весялосці», «Горад майстроў», шырокая канцэртная палітра ад калектываў вобласці і рэспублікі. Смак свята адчула наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.
