27.08.2026
У экспазіцыі прадстаўлены карціны прадстаўнікоў народнай студыі мастакоў-аматараў «Контур» з Віцебска. Выстава стала вынікам пашырэння супрацоўніцтва браслаўскай культурнай установы з культурна-гістарычным комплексам «Залатое кальцо горада Віцебска “Дзвіна”». Расказвае загадчык Музея традыцыйнай культуры Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў Мікалай Дзянісаў.
