- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: старадаўнія рамансы ў выкананні Алега Пагудзіна;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: запісы ізраільскай спявачкі Офры Хаза;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы кампазітара Мурада Аманазарава;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Con Tempo», які знаёміць з творчасцю айчынных кампазітараў, прысвечаны харавой музыцы Кіма Цесакова, Людмілы Шлег, Яўгена Паплаўскага;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: спявае Вольга Зарубіна;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: кампазіцыі з савецкай музычнай камедыі 1975 года «Архімеды»;
- у 08:15 - «На паліцах фанатэкі»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Ліставанні» 2004 года;
- у 8:45 і 18:45 -- «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія»;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, прыкметы, традыцыі, адметнасці дня, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 – «Класіка раніцай»: Брандэнбургскія канцэрты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 11:00 і 23:00-- «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы цыганска-бельгійскага гітарыста і кампазітара Джанга Рэйнхардта;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госця студыі - дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ імя М.Танка Ірына Шасцітка;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: цыкл «Поры года ў Буэнас-Айрэсе» Астара П’яцолы;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Кузьма Чорны «Зямля», выканаўца – артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: сімфанічныя творы Віктара Капыцько і Вячаслава Кузняцова з рэпертуару ансамбля салістаў «Класік-Авангард»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: запісы аўстрыйскага піяніста Фрыдрыха Гульды;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Канцэрт для флейты і габоя з аркестрам Антоніа Сальеры;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы бельгійскай групы «Нарагонія» і фінскай спявачкі Ганны-Кайсы Ліедэс;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: сюіта Эдварда Грыга «Пер Гюнт».
У праграме магчымы змены
